У Мінску ўсталявалі эксперыментальны ліхтар, які працуе на сонечнай энергіі
Першы эксперыментальны ліхтар, які працуе на сонечнай энергіі, устаноўлены ў Мінску, на вуліцы Данілы Сердзіча. Ён накаплівае зарадку ў светлы дзень сутак і яе хапае, каб уначы асвятляць пешаходны пераход і падсвечваць дарожны знак. На прадпрыемстве "Мінскгарсвятло" адзначаюць, што ўкараненне нетрадыцыйных крыніц электраэнергіі можа часткова вырашыць праблему энергадэфіцыту ў краіне. Тым больш, што сыравіна, якую выкарыстоўвае эксперыментальны ліхтар, "найбольш даступная і практычна невычэрпная".
Праўда, яго праца цалкам залежыць ад стану атмасферы, а сонечныя дні ў Беларусі сталі рэдкасцю, адзначае газета "Рэспублика".
Праўда, яго праца цалкам залежыць ад стану атмасферы, а сонечныя дні ў Беларусі сталі рэдкасцю, адзначае газета "Рэспублика".