У Мінску з 1 кастрычніка адмяняюцца два аўтобусныя маршруты

Ад 1 кастрычніка ў Мінску адмяняюцца два аўтобусныя маршруты. Гэта маршруты № 118 "Сухарава-6 — Кунцаўшчына" і № 151 "Уручча-4 — Рагачоўская". Акрамя гэтага змяняецца аўтобусны маршрут № 17 "Сухарава-6 — ДС Кунцаўшчына". Транспарт будзе хадзіць па вуліцах Кунцаўшчына, Лабанка, Мазурава, Лабанка, Шаранговіча, Акадэміка Фёдарава, Панчанкі.

БелаПАН