У Мінску з 14 па 19 красавіка пройдзе аперацыя "Арсенал"
У мэтах прадухілення злачынстваў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў органамі ўнутраных спраў сталіцы з 14 па 19 красавіка пройдзе спецыяльны комплекс мерапрыемстваў пад назвай "Арсенал".
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, падчас аперацый супрацоўнікі міліцыі будуць правяраць умовы захоўвання агнястрэльнай зброі, наяўнай ў грамадзян. Таксама вызначана дадаткова праверыць аб'екты захоўвання ведамасных ствалоў і зброевыя майстэрні. Акрамя таго, будзе актывізаваная праца па выяўленні і выманні ў насельніцтва зброі, якая захоўваецца незаконна, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў.
З пачатку 2008 года праваахоўнымі органамі сталіцы вынята 42 адзінкі зброі, з іх пяць — незарэгістраванай, і каля 1,5 тысяч адзінак розных боепрыпасаў (больш 600 з іх — незарэгістраваных). У той жа час з пачатку года грамадзяне добраахвотна здалі 263 адзінкі зброі, у тым ліку 13 — незарэгістраваных.
БелаПАН