У Мінску з 30 жніўня падаражэе праезд у грамадскім транспарце
Рашэннем сталічных улад у Мінску з 30 жніўня павышаюцца тарыфы на ўсе віды грамадскага транспарта. Пра гэта паведамілі ў Мінгарвыканкаме. У аўтобусе, трамваі, тралейбусе, метро адна паездка будзе каштаваць 600 рублёў, а для льготнікаў — 300 рублёў. Квіткі з наміналам "500" і "250" будуць сапраўдныя на працягу 10 дзён з моманту змены тарыфаў.
Разам з тым, згодна з рашэннем сталічных улад, ізноў будзе ўведзены праязны на два віды транспарта, уключаючы метро, коштам 31500 рублёў.
У аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсаў цяпер адна паездка будзе каштаваць 900, для ільготнікаў — 450.
“Інтэрфакс”