У Мінску за месяц арыштавалі 56 нядбайных бацькоў
Пад адміністрацыйны арышт на 15 сутак з абавязковай адпрацоўкай у Мінску за месяц трапілі 56 бацькоў, якія не кампенсавалі выдаткі на ўтрыманне сваіх дзяцей у інтэрнацкіх установах. Як інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны", 39 з іх — жанчыны. Яны працавалі на ўборцы могілак. Неўзабаве абавязаных асоб таксама будуць прыцягваць да сартавання смецця на палігонах цвёрдых бытавых адкідаў.
Дарэчы, з 1416 абавязаных асоб, якія стаяць у сталіцы на ўліку, маюць працу і пакрываюць дзяржаве выдаткі на ўтрыманне дзяцей 1369 чалавек.
Дарэчы, з 1416 абавязаных асоб, якія стаяць у сталіцы на ўліку, маюць працу і пакрываюць дзяржаве выдаткі на ўтрыманне дзяцей 1369 чалавек.