У Мінску заклапочаныя інтарэсам Джорджа Сораса да Беларусі
Праблемай неабходнасці "прарыву" беларускіх уладаў у дачыненнях са Злучанымі Штатамі заклапочаны Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Яго вядучы спецыяліст Юрый Царык змясціў у "Народнай газеце" публікацыю, у якой прызнае, што "канчатковая нармалізацыя адносінаў з Еўрасаюзам наўрад ці магчымая без узгаднення адпаведных пазіцый паміж Мінскам і Вашынгтонам".
Высвятляецца, што цяпер беларускія аналітыкі з Адміністрацыі прэзідэнта спрабуюць прыдумаць, якім чынам прыцягнуць увагу да Беларусі Дзярждэпартамента ЗША. Як заўважае Юрый Царык, новая адміністрацыя Барака Абамы аказалася "перад вакуумам ідэй і наагул уяўленняў пра Беларусь і ў цэлым пра Ўсходнюю Еўропу".
"У выніку існуе вялізная рызыка адносна таго, што палітыка ў адносінах дадзенага рэгіёну будзе фармавацца, па-першае, кулуарна, па-другое, такімі палітычнымі суб'ектамі, якія найменш арыентаваныя на канструктыўнае развіццё сітуацыі ў рэгіёне", — піша Царык. Ён заклапочаны тым, што да ўзаемадзеяння з Мінскам праявілі інтарэс "колы, звязаныя з Джорджам Сорасам", якога называе "адным са спонсараў выбарчай кампаніі Барака Абамы і рэзкім праціўнікам ідэі беларуска-расійскага саюзу".
Верагодна, цяпер Мінск працуе над "прынцыпова новай платформай для адносінаў", якую збіраецца прапанаваць Дзярждэпу і прэзідэнту ЗША. "Амерыканцы мусяць пабачыць, што з намі ёсць пра што гаварыць", — піша супрацоўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.