У Мінску затрымалі дырэктара ўпраўлення будаўніцтва ТЭЦ-5

У Мінску затрыманы пры атрыманні хабару дырэктар упраўлення будаўніцтва ТЭЦ-5.  Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў. Абставіны, а таксама памер узнагароджання пакуль не называюцца. Па факце зараз праводзіцца расследаванне, інфармуе газета "Звязда".