У Мінску затрымалі ўдзельнікаў акцыі каля будынку КДБ

Восем актывістаў маладзёжнага руху, якія праводзілі акцыю каля будынку КДБ у Мінску, затрыманыя. Як паведамляе "Хартыя-97", маладыя людзі былі апранутыя ў паласатую вопратку, яны мелі шыльдачкі з надпісамі "Я - незалежны журналіст", "Я - праваабаронца", "Я - незалежны наглядальнік".  Удзельнікі акцыі хадзілі каля галоўнага ўваходу ў КДБ з закладзенымі за галаву рукамі. Спачатку іх выштурхалі за будынак людзі ў спартыўнай форме, а пасля ўсіх затрымалі.

Таксама сёння ў Мінску былі затрыманыя некалькі праваабаронцаў, якія раздавалі каля ГУМа Дэкларацыю правоў чалавека. Сярод іх - віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.