У Мінску збярэцца аргкамітэт па абароне маладафронтаўцаў

Сёння вечарам у Мінску адбудзецца паседжанне аргкамітэту па абароне маладафронтаўцаў. У ім будуць удзельнічаць праваабаронцы, сябры Камітэту абароны рэпрэсаваных і прадстаўнікі грамадскасці.
Кіраваць паседжаннем будзе Аляксандр Мілінкевіч. Ён паведаміў “Еўрарадыё”, што асноўнай тэмай абмеркавання будуць менавіта захады па абароне актывістаў “Маладога фронту”.

Нагадаем, працягваецца крымінальны пераслед Івана Шылы з Салігорска, Яраслава Грышчэні з Баранавічаў і Насты Азаркі з Нясвіжу. Мілінкевіч кажа, што да гэтых справаў трэба адносіцца з усёй сур’ёзнасцю.

Ранейшы “мягкі” прысуд маладафронтаўцам у Мінску адбыўся напярэдадні прыняцця ў Еўропе рашэння аб гандлёвых прэферэнцыях для Беларусі.