У Мінску збяруцца футбольныя трэнеры
24—28 кастрычніка ў Мінску адбудзецца юбілейны, XXX Міжнародны сімпозіум трэнераў. У Беларусь на запрашэнне Еўрапейскай асацыяцыі футбольных трэнераў (AEFCA) прыедуць каля 150 спецыялістаў. Паводле інфармацыі "Прессбола", плануецца, што нашую сталіцу наведаюць не толькі прадстаўнікі еўрапейскага кантынента, але таксама трэнеры з Афрыкі, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі.
Удзел у семінары ўжо пацвердзілі, напрыклад, такія вядомыя трэнеры, як Жэрар Вуллі (Францыя), Эндзі Роксбург (Шатландыя), Гуус Хідынк (Галандыя), Ёзэф Венглаш (Славакія, прэзідэнт AEFCA), Ежы Энгель (Польшча), Станімір Стаілаў (Балгарыя), Міхаіл Гершкавіч (Расія), Аляксандр Старкоў (Латвія).
Падчас семінару будуць абмяркоўвацца тэндэнцыі развіцця сусветнага футболу. Таксама адбудуцца практычныя заняткі ў крытым манежы. Для ўдзелу ў семінары запрошаныя трэнеры моладзевай, юніёрскай, юнацкай зборных, клубаў вышэйшай і першай ліг нашай краіны.