У Мінску збяруцца "разьбяры" па садавіне і гародніне
10 кастрычніка ў Палацы ветэранаў пройдзе гарадскі конкурс па карвінгу — мастацкай разьбе па гародніне і садавіне.
Як паведамляюць "Мінск-Навіны", гэта будзе заключны этап спаборніцтваў сярод карвінгістаў. Конкурс будзе праводзіцца ў трох намінацыях: упрыгожванне з садавіны, упрыгожванне з гародніны і кампазіцыя з гародніны і садавіны. Журы ацэніць як арыгінальнасць ідэі і прывабнасць гатовага выраба, так і яго функцыянальнасць — магчымасць упрыгожыць ім стол у хатніх умовах.
Пераможцаў і прызёраў узнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Фота — relaxic.net