У Мінску згадалі пра паваеннае моладзевае антысталінскае падполле
У Мінску прайшла прэзентацыя кніг і дакументальнага фільма, прысвечаных герою антыкамуністычнага супраціўлення Расціславу Лапіцкаму. У 1948-1950 гадах юнак кіраваў падпольнай моладзевай арганізацыяй у Мядзельскім і Смаргонскім раёнах. Падпольшчыкі распаўсюдзілі тысячы антысталінскіх улётак. Большасць удзельнікаў супраціўлення былі арыштаваныя, Расціслава Лапіцкага расстралялі.
Беларускі гісторык і грамадскі дзеяч Міхась Чарняўскі напісаў не толькі кнігу пра Лапіцкага, але і падрыхтаваў зборнік успамінаў і дакументаў, прысвечаны Мядзельска-Смаргонскаму падполлю. Аўтарам фільма «Расціслаў Лапіцкі» з’яўляецца рэжысёр Валерый Мазынскі.
БелаПАН