У Мінску знайшлі эфектыўны сродак барацьбы з графіці
Антывандальнае пакрыццё пачалі ўжываць у Мінску падчас капітальнага рамонта падземных пераходаў. Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", на сцены наносіцца спецыяльная плёнка "антыграф". Дзякуючы такому пакрыццю надпісы лёгка сціраюцца. Аднак новаўвядзенне
патрабуе значных фінансавых выдаткаў, бо толькі адзін квадратны метр
плёнкі каштуе 20-25 тысяч рублёў.