У Мінску знайшлі расчлянёны труп мужчыны, падазраваны затрыманы

Недалёка забойца спаліў на вогнішчы яго вопратку, ацалелі толькі яе фрагменты. Неўзабаве затрымалі падазраванага ў забойстве. Высветлілася, што 53-гадовага мужчыну падчас сваркі, якая ўзнікла пасля распіцця алкагольных напояў, нажом у сэрца забіў 53-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці.

Злачынства адбылося ў адной з кватэр Завадскога раёна Мінска. Труп праляжаў у кватэры некалькі дзён, пасля чаго зламыснік расчляніў яго і вынес у лес. З падазраваным працуюць следчыя, інфармуе "Интерфакс-Запад".

Фота — Fotolia