У Мінску знясуць частку будынкаў кінастудыі «Беларусьфільм»
«Беларусьфільм» будуць зносіць. Абследаванне стану будынкаў нацыянальнай кінастудыі, якім каля паўстагоддзя, паказала, што больш за 53% іх знаходзяцца ў аварыйным стане альбо наогул непрыдатныя для выкарыстання. Кіраўніцтва «Беларусьфільма» заяўляе, што студыя мусіць быць
рэканструяваная на працягу двух-трох гадоў, і просіць дзяржаву
вызваліць яе ад падаткаў. Аднак рэканструкцыя чакае толькі галоўны
корпус і будынак студыйнага гатэлю, астатнія збудаванні знясуць, каб
пабудаваць новыя.
www.agentby.com
www.agentby.com