У Мінску з'явіцца музей вайсковай тэхнікі пад адкрытым небам

Музей вайсковай тэхнікі пад адкрытым небам з'явіцца ў мінскім парку Перамогі, які месціцца вакол Камсамольскага возера. Пасля запланаванай рэканструкцыі ў парку злева ад стэлы "Мінск - горад-герой" з'явіцца мемарыяльная зона, у якой і будзе знаходзіцца згаданы музей.

На мемарыяльнай тэрыторыі архітэктары таксама мяркуюць размясціць трыумфальную браму, алею Памяці і славы з фантанам Перамогі, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны"