У Мінску з'явілася першая ахвяра халадоў
Першая жанчына-бомж сканала ад пераахаладжэння ў Мінску з пачатку халадоў. Органы пракуратуры праводзяць праверку па факце яе смерці. Жанчыне было каля 50 гадоў. Як інфармуе БелаПАН, жанчыну знайшлі ўвечары 17 кастрычніка на тэрыторыі 5-й гарадской клінічнай лякарні. Яе забралі ў гэтую ж медустанову. Але праз некалькі гадзін жанчына сканала ад пераахаладжэння.