У Мінтрансе на выхадныя хочуць закрываць цэнтр Мінска для руху машын

На выхадныя дні ў цэнтры Мінска трэба спыняць аўтамабільны рух, як гэта практыкуецца ў шэрагу заходніх гарадоў, заявіў журналістам намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко.

Паводле яго слоў, у апошнія гады ў Мінску "ў разы вырасла" колькасць аўтамабіляў, якія забруджваюць паветра выкідамі выхлапных газаў. Як адзначыў Шышко, Мінтранс і іншыя ведамствы павінны шукаць магчымасці вырашэння праблемы, паведамляе БелаПАН.

Доля транспарту ў выкідах забруджвальных рэчываў у атмасферу ад усіх крыніц дасягае больш 70%, а ў гарадах — 80%.