У Мсціслаўскім раёне маланка забіла 12 цялят (фота)
Яны належалі мясцовай гаспадарцы.
Як паведамляе прэс-служба МНС, навальніца заспела статак цялят (больш за 300 галоў) у полі. Маланка забіла цялят ва ўзросце ад аднаго да двух гадоў.
Фота — mchs.gov.by