У Нацыянальным гістарычным музеі з'явіцца зала моды
Зала моды з'явіцца ў Нацыянальным гістарычным музеі. Яна будзе ў будынку на вуліцы Фрунзе, 19. Цяпер там ідзе рэканструкцыя. Як паведамляюць "Мінск-Навіны", сучасная мода зойме прасторную светлую залу, дзе можна будзе ладзіць дэфіле. Пастаянная экспазіцыя дасць уяўленне пра гісторыю беларускай моды пачынаючы з савецкага часу. Сярод экспанатаў будзе вопратка з калекцый дызайнераў, Беларускага Цэнтра моды.
Зменная частка экспазіцыі – аўтарскія калекцыі маладых айчынных мадэльераў, а таксама замежных мастакоў вопраткі. Такія выставы будуць праходзіць кожны месяц.
Зменная частка экспазіцыі – аўтарскія калекцыі маладых айчынных мадэльераў, а таксама замежных мастакоў вопраткі. Такія выставы будуць праходзіць кожны месяц.