У наступным годзе ў Мінску адкрыюцца 100 новых кавярняў?

Кіраўнік мінскай гарадской адміністрацыі Міхаіл Паўлаў паабяцаў, што кожны год у сталіцы будзе з'яўляцца не менш за 100 невялікіх кавярняў і рэстарацыяў. Гэта амаль 10 кавярняў кожны месяц.  Між тым, уладальнікі кавярняў, як адзначае газета "Комсомольская правда в Беларуси", скардзяцца на высокую арэндную плату і падаткі.