У Навагрудскім раёне знайшлі цела патанулага дзевяцікласніка

У Навагрудскім раёне ў возеры знайшлі цела 15-гадовага падлетка. Інфармацыю пра знаходжанне тапельца пацвердзілі БЕЛТА ў прэс-службе Гродзенскай абласной міліцыі. На месцы здарэння працавалі вадалазы, да пошукаў падключаліся і валанцёры. Сёння школьніка знайшлі мёртвым. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Вучань 9 класа сярэдняй школы №5 Навагрудка ў пятніцу паехаў на возера каля вёскі Папковічы разам са сваімі прыяцелямі. Пасля гэтага хлопца ніхто не бачыў, а ў раёне вадаёму знайшлі толькі асабістыя рэчы школьніка. Версія з ўтапленнем была асноўнай версіяй знікнення, але доўгі час не атрымлівалася знайсці цела.

На Прыпяці патануў хлопчык, другога выцягнуў ратавальнік

З пачатку года ў Гродзенскай вобласці патанулі 9 чалавек, з іх чацвёра — у стане алкагольнага ап’янення. Выратавалі 14 чалавек, у тым ліку дваіх непаўнагадовых. За парушэнне правілаў паводзінаў на вадзе папярэдзілі 1 155 чалавек, у тым ліку 189 дзяцей.

Фота freesmi.by