У нядзелю ў Гродзенскай вобласці патанулі 3 чалавекі

Прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці паведаміла, што ў нядзелю, 9 жніўня, на вадаёмах рэгіёна патанулі 3 чалавекі. Усе няшчасныя выпадкі адбыліся ў месцах, не абсталяваных для купання.

Першы адбыўся каля 12 гадзін недалёка ад вёскі Разаноўшчыны (Слонімскі раён). На рацэ Шчара патануў мужчына 1983 года нараджэння.

Праз некалькі гадзін няшчасны выпадак адбыўся ў Астравецкім раёне недалёка ад вёскі Ізабэлін — там загінула жанчына 1979 года нараджэння.

Таксама каля 14 гадзін у штучным вадаёме ля вёскі Будроўцы ў Шчучынскім раёне патануў мужчына 1954 года.

Фота: nabludatel.ru