У Нясвіжы тушылі пажар каля мясцовай ратушы
Каля гадзіны тушылі пажар у Нясвіжы ў ратушным комплексе. На месца здарэння прыехала ўсё кіраўніцтва горада.
З Нясвіжу паведамляе наш карэспандэнт Іван Юрашчык:
"Зараз у Нясвіжы заканчваецца тушэнне пажару ў ратушным комплексе ў цэнтры горада. Пяць экіпажаў пажарных машын бралі ўдзел у тушэнні. Яны яшчэ заліваюць вадой дах. Машыны прыехалі не толькі з Нясвіжу, але і з Лані.
Да ратушы непасрэдна прымыкае комплекс будынкаў, кнігарня, архіў... Там жа і рэстарацыя. Паводле некаторых звестак, у дворыку паміж рэстарацыяй і ратушай стаяў мангал і гатаваліся шашлыкі. Нібыта, іскры ад мангалу патрапілі пад дах і яшчэ кудысьці...
Велізарныя клубы дыму былі над горадам. На месцы ўсё мясцовае кіраўніцтва на чале са старшынём райвыканкаму".
Як кажа наш карэспандэнт, у будынак журналістаў не пускаюць. Вонкава ён не вельмі моцна пацярпеў.
Фота - radzima.org