У Нью-Ёрку праходзіць распродаж прац Іва Сэн-Ларана

Аўкцыён дом Christie’s праводзіць распродаж прац французскага дызайнера Іва Сэн-Ларана, які памёр 1 чэрвеня ва ўзросце 71 года. 2 ліпеня ў Нью-Ёрку з малатка пойдуць ювелірныя ўпрыгожванні і вопратка, створаныя легендарным куцюр'е на розных этапах яго кар'еры. Сярод лотаў аўкцыёну – кактэйльная сукенка дома Dior (1958 год) і швэдар з вярблюджай поўсці з аздабленнем мехам лісы ад Rive Gauche, падобны на той, што насіла Жаклін Кэнэдзі Анасіс (Jacqueline Kennedy Onassis) (у гардэробе былой першай лэдзі ён быў прадстаўлены ў некалькіх колерах).

«Што цікава ў гэтай калекцыі, дык гэта тое, што вы бачыце, як развівалася яго кар'ера, – гаворыць адмысловец Christie’s па модзе Лаўра Лейфер. – Ён быў сапраўдным заканадаўцам мод».

Усе лоты знаходзяцца ў выдатным стане і маюць даволі невялікі стартавы кошт. Швэдар з мехам ацэньваецца ў 250–400 долараў, попельна-ружовая шматслойная цюлевая сукенка з ружовым і серабрыстым гафтам – у 1000–1500 долараў.

Таксама на распродаж выстаўленая біжутэрыя – залацістыя каралі з крышталём 1990 года, ацэненыя ў 1000–1500 долараў, этнічныя пазалочаныя каралі, створаныя ў 70-х.

Сярод лотаў таксама значацца працы іншых вядомых дызайнераў, такіх як Крысціян Лакруа, Т’еры Мюглер, Баленсіяга і Джані Версачэ.

www.mydress.ru