У офісе АБСЕ ў Мінску пачаў працаваць новы кіраўнік

Сёння першы працоўны дзень для новага кіраўніка офісу АБСЕ ў Мінску нямецкага дыпламата Бенедыкта Галера. Як адзначае Радыё "Свабода", Галер — прафесійны дыпламат, апошнім часам займаў пасаду амбасадара па спецыяльных даручэннях у Міністэрстве замежных справаў Нямеччыны. У кола яго абавязкаў уваходзілі пытанні антысемітызму і Галакосту.

Бенедыкт Галер ужо чацвёрты дыпламат з Нямеччыны, які кіруе мінскім офісам. Раней гэтыя функцыі выконвалі Ганс-Георг Вік, Эбэргард Хайкен і Ганс-Ёхан Шміт. Ачольваў офіс і шведскі дыпламат Оке Петэрсан.


Фота: rusk.ru