У офісе гомельскага руху "За Свабоду" канфіскавалі тэхніку
Падчас вобыску, які доўжыўся 2,5 гадзіны, былі канфіскаваны камп'ютары і розныя носьбіты інфармацыі — відэакасеты, CD, паведамляе БелаПАН. Як паведаміў лідар арганізацыі Пётр Кузняцоў, вобыск праводзіўся на падставе пастановы мінскай пракуратуры ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у сталіцы 19 снежня. "У пастанове гаварылася, што па гэтым адрасе, дзе знаходзіцца наш офіс, могуць быць нейкія рэчавыя доказы, а таксама друкаваная прадукцыя з заклікамі да беспарадкаў", — сказаў Кузняцоў.