У Оршы немаўлят узнагароджваюць медалямі ад БРСМ
Аршанскія БРСМаўцы вырашылі зрабіць свой ўнёсак у забеспячэнне дэмаграфічнай бяспекі. Яны зладзілі акцыю... для парадзіх. Жанчынам спачатку рассказалі пра БРСМ, а потым прапанавалі паспаборнічаць у дартсе. Пераможцы атрымалі прызы. Узнагародзілі арганізатары акцыі і некаторых немаўлят – тых, хто нарадзіўся самым маленькім, самым вялікім, самым тоўстым і самым дробным. Немаўляткам далі дыпломы і медалі БРСМ. Такія акцыі плануецца ладзіць на працягу ўсяго года раз на месяц.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск