У Оршы знайшлі 1,4 мільёна долараў для аднаўлення езуіцкага калегіума

У горадзе Орша Віцебскай вобласці пачынаецца рэстаўрацыя езуіцкага калегіума, пабудаванага з пачатку XVII стагоддзя Львом Сапегам, знакамітым канцлерам Вялікага княства Літоўскага.  На гэтыя мэты з мясцовага бюджэту выдаткавана вялія сума — каля 1 мільёна 400 тысяч долараў. На працягу 2007-2008 гадоў будуць адрэстаўраваныя будынак манастырскага комплексу і бурса з 26-метровай вежай.

Таксама аршанскія ўлады плануюць адрэстаўраваць старажытны млын і арачны мост. Агулам на аднаўленне мясцовых аб’ектаў культуры ў бліжэйшыя два гады накіруюць 4,5 мільёна долараў. Чакаецца, што гэта паспрыяе развіццю турыстычнай сферы, паведамляе БЕЛТА.