У падмаскоўным гольф-клубе не бачылі сына Аляксандра Лукашэнкі
У падмаскоўным гольф-клубе абвяргаюць інфармацыю, што іх наведваў сын Аляксандра Лукашэнкі. Нагадаем, днямі адно з маскоўскіх папулярных выданняў паведаміла, што
30 чэрвеня Віктар Лукашэнка прыязджаў у Нахабіна, у самы вядомы
расійскі гольф-клуб, які месціцца ў Краснагорскім раёне Маскоўскай
вобласці.
Нібыта, ён цікавіўся мясцовым досведам, бо, як вядома, пад Мінскам, у адпаведнасці з загадам кіраўніка краіны, пачалося будаўніцтва комплекса для гольфа.
“Еўрарадыё” датэлефанавалася да “Le Meridien Moskow country club” і пагаварыла з яго супрацоўнікамі. Адзін з іх сказаў наступнае:
“Ведаеце, такога чалавека ў спісах няма. Я думаю, што гэтага і не было нават”.