У Палаце прадстаўнікоў спрабуюць працаўладкавацца 29 беспрацоўных
На сайце Цэнтрвыбаркаму апублікаваныя звесткі пра асобаў, якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Сярод іх аказалася аж 45 індывідуальных прадпрымальнікаў і ўладальнікаў прыватных унітарных прадпрыемстваў, 19 лекараў, 24 выкладчыкі, 40 пенсіянераў, 4 студэнты, толькі 2 старшыні калгасаў. Сярод прэтэндэнтаў знайшліся трое кіроўцаў, слесар, электрык, двое цесляроў, двое кладаўшчыкоў, вартаўнік, прадавачка крамы.
Адразу 18 старшыняў абл-, гар- і райвыканкамаў маюць намер стаць дэпутатамі. Найбольш іх у Віцебскай вобласці, дзе на выбары ідуць губернатар, яго намеснік і яшчэ трое рэгіянальных начальнікаў.
29 чалавек беспрацоўных (у іх ліку група з 8 сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) на чале са старшынём Антолем Ляўковічам, 4 сябры АГП і 3 сябры Партыі БНФ) спадзяюцца працаўладкавацца ў Палаце прадстаўнікоў.