У панядзелак чакаюцца дажджы і навальніцы, аб'яўлена штармавое папярэджанне
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў панядзелак, 24 траўня. На большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на рэспубліканскі гідраметэацэнтр, тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў цяпла, днём прагназуецца 14-19 градусаў вышэй за нуль. На Гомельшчыне паветра прагрэецца да 23 градусаў.
Беларускія сіноптыкі перадалі штармавое папярэджанне на бліжэйшыя суткі, паведамляе БелаПАН. Падчас навальніцаў вецер парывамі можа ўзмацніцца да 15-20 метраў за секунду. Таксама ў асобных раёнах чакаецца град.