У Пастаўскім раёне ўсталявалі помнік Папу Рымскаму Бенедыкту XVI
Помнік Папу Рымскаму Бенедыкту XVI адкрылі ў вёсцы Лучай Пастаўскага раёна. Трохмятровы помнік дзейнаму кіраўніку каталіцкай царквы быў усталяваны на тэрыторыі мясцовага касцёла, які з'яўляецца помнікам культуры XVIII стагоддзя. Як адзначае БелаПАН, скульптура сімвалізуе адданасць і вернасць
каталіцкага касцёла Беларусі святому айцу Бенедыкту XVI. Адкрыццё
помніка прымеркавана да візіту ў нашу краіну дзяржсакратара Папы
Рымскага кардынала Тарчызіё Бертоне, які на запрашэнне беларускага
ўраду будзе знаходзіцца ў Беларусі з 18 да 22 чэрвеня.
Нагадаем, што ў нашай краіне ў апошнія тры гады былі ўсталяваныя два помнікі Папу Рымскаму Яну Паўлу II: каля касцёлаў у вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна і ў горадзе Валожын Мінскай вобласці.
Нагадаем, што ў нашай краіне ў апошнія тры гады былі ўсталяваныя два помнікі Папу Рымскаму Яну Паўлу II: каля касцёлаў у вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна і ў горадзе Валожын Мінскай вобласці.