У першым матчы "Еўравыкліку" беларускія хакеісты перамаглі палякаў
З перамогі стартавала нацыянальная зборная Беларусі па хакеі на этапе "Еўравыкліку", які праходзіць у нарвежскім горадзе Хамар. 9 лістапада падапечныя Курта Фрэйзера з лікам 1:0 перамаглі зборную Польшчы. Адзіную шайбу на дзевятай хвіліне першага перыяду пры гульні ў большасці закінуў форвард "Кераміна" Андрэй Міхалёў, якому дапамагалі Максім Цвяткоў і Аляксандр Кулакоў.
Вароты беларусаў абараняў галкіпер "Кераміна" Дзмітрый Карпікаў. Сёння зборная Беларусі згуляе супраць каманды Нарвегіі, а 11 лістапада сустрэнецца са зборнай Літвы.
БелаПАН
Вароты беларусаў абараняў галкіпер "Кераміна" Дзмітрый Карпікаў. Сёння зборная Беларусі згуляе супраць каманды Нарвегіі, а 11 лістапада сустрэнецца са зборнай Літвы.
БелаПАН