У Пінскім раёне на дарогах з'явяцца муляжы аўтамабіляў ДАІ
Муляжы аўтамабіляў ДАІ з'явяцца на дарогах у Пінскім раёне. Такое рашэнне прыняла мясцовая Дзяржаўтаінспекцыя. Здалёк фанерныя экіпажы вельмі падобныя на сапраўдныя. Таму, як мяркуецца, пабачыўшы іх, кіроўцы не будуць перавышаць хуткасць.
Дарэчы, з пачатку года ў Пінскім раёне адбылося 25 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 5 чалавек загінулі, а 28 атрымалі розныя цялесныя пашкоджанні.
Дарэчы, з пачатку года ў Пінскім раёне адбылося 25 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 5 чалавек загінулі, а 28 атрымалі розныя цялесныя пашкоджанні.