У Пінскім раёне тэлефонныя станцыі ставяць на базе марскіх кантэйнераў
Да канца года ў Пінскім раёне з’явіцца 40 новых АТС на 14.000 нумароў. Ставіць іх будуць у марскіх кантэёнерах. У старых грузавых марскіх кантэйнерах сувязісты паставяць абсталяванне для сувязі. Потым металічныя кантэйнеры размесцяць у пінскіх вёсках. На думку ініцыятараў, атрымоўваецца танна і бяспечна. Для новых АТС не патрабуюцца асобныя будынкі, а ўзламаць кантэйнер вельмі складана.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск