У Пінскім раёне загінулі двое рабочых — засыпала бетонам
Здарэнне адбылося ўвечары 10 траўня ў вёсцы Заполле.
Як паведамляе прэс-служба МНС, у садоўніцкім таварыстве "Пінчанка" на адным з участкаў ішлі будаўнічыя работы. Раптоўна абрынулася апалубка. Двое мужчын ва ўзросце 60 і 47 гадоў, што знаходзіліся ў катлаване, былі заваленыя бетонам, які не паспеў застыць. Яны загінулі.
Фота — mchs.gov.by