У Пінску 60 кіроўцаў аўтатранспарту “перамаглі” светлафор

Больш за 60 кіроўцаў аўтатранспарту падпісалі зварот да начальніка Пінскай ДАІ. Пінчукі заўважылі, што светлафор, усталяваны побач са стадыёнам  “Хваля”, замінае дарожнаму руху.  Рэч у тым, што ў гэтым месцы колькасць пешаходаў нязначная, а транспарт ўсё роўна вымушаны спыняцца на чырвонае святло.

Супрацоўнікі ДАІ аператыўна адрэагавалі на заўвагу. Неўзабаве на недарэчны светлафор усталююць спецыяльную кнопку. І падчас масавых мерапрыемстваў на стадыёне пінчукі самі будуць рэгуляваць яго працу.