У Пінску адзначалі Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі
Ускладаннем вянкоў адзначылі 7 лістапада ў Пінску Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі. Некалькі соцень пінчукоў сабраліся на плошчы імя Леніна ды ўсклалі вянкі да помніка правадыру рэвалюцыі. Потым адбылося шэсце з духавым аркестрам да памятнага знаку барацьбітам за савецкую ўладу на Піншчыне. Тут з удзелам прадстаўнікоў мясцовых уладаў прайшоў невялікі мітынг. У Пінску ёсць яшчэ бюст Уладзіміру Леніну і Карлу Марксу, аднак, чамусьці ў гэтае месца кветак не прынеслі.