У Пінску адзначаюць 100-годдзе адкрыцця першай канцэртнай залі

100 гадоў таму ў Пінску была адкрыта першая канцэртная заля. На жаль, яе будынак не захаваўся. Сёння паслухаць класічную музыку пінчукі могуць ў будынку былога касцёла Карла Барамея. Менавіта тут пачаліся канцэртныя сустрэчы, прысвечаныя гадавіне падзеі. Пад час сустрэчаў плануюць правядзенне вечарынаў арганнай, гітарнай, фартэп’яннай музыкі, будуць таксама канцэрты камерных аркестраў.