У Пінску больш за год існавала падпольная запраўка
Злачынную групоўку выявілі ў Пінскім рачным порце супрацоўнікі фінансавай міліцыі. Яна займалася продажам дызельнага паліва, што злівалася з бакаў цеплаходаў, прыпісаных да порта.
Арганізаваў махінацыю 50-цігадовы капітан рачнога буксіра. Міліцыянты распачалі крымінальную справу і цяпер разблытваюць схему крадзяжу ды высвятляюць асобы паплечнікаў махінатара. Калі яго віну дакажуць, капітану “свеціць” да 5 год пазбаўлення волі.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск