У Пінску будуюць першы “танны” дом

Пінскія будаўнікі пачалі будаваць шматпавярхавік з маналітнага бетону ў новым мікрараёне Лугі-3. Пад будаўніцтва Лугоў-3 горад выдаткаваў вялікія сродкі, якія спадзяецца вярнуць за кошт крэдытавання насельніцтва. У Лугах-3 плануецца пабудаваць 53 новыя дамы. Да 2010 г. іх будзе 12. Маналітны дом будуецца «адным кавалкам» - каркас заліваецца бетонам адмысловага гатунку, а потым з газасілікатных блокаў выкладаюцца сцены.