У Пінску да 2011 года колькасць шапікаў скароцяць на 50%
Пінскі гарадскі савет дэпутатаў зацвердзіў канцэпцыю ўдасканальвання арганізацыі дробнага гандлю ў Пінску. У гэтай канцэпцыі адзначана бесперспектыўнасць сучаснай сеткі дробнарознічнага гандлю (папросту шапікаў). Асабліва мясцовую ўладу турбуе тое, што гэтыя шапікі “замінаюць фармаванню высокага эстэтычнага ўзроўню гарадскога асяродку”. Таму их мяркуецца скараціць на 50%.
Згодна з канцэпцыяй, службам выканкама забаронена падаўжаць дамовы арэнды зямлі пад такія аб’екты. Прадпісваецца забяспечыць знос кіёскаў з цэнтральных частак горада і магістральных вуліц. Акрамя таго — заахвочваць дробных гандляроў да інвестыцыяў у стацыянарныя гандлёвыя цэнтры і буйныя кірмашы. Улады абяцаюць рабіць гэтую справу паэтапна, спрыяць прадпрымальнікам ў пошуку новых памяшканняў, крэдытаваць пераход да больш цывілізаваных відаў гандлю.
Новыя планы гарадскіх уладаў пакуль не тычацца шапікаў і міні-кавярняў, якія месцяцца на аўтобусных прыпынках і новых раёнах гораду. Не будуць чапаць і кіёскі, у якіх прадаюць жывыя кветкі.
Дарэчы, на сённяшні дзень у Пінску зарэгістравана 202 аб’екта дробнага гандлю. Гэта 47 павільёнаў, 129 кіёскаў (з іх 51 — на аўтобусных прыпынках), 29 шапікаў “Белсаюздруку” і 26 міні-кавярняў.