У Пінску мармуровую ялавічыну можна набыць у простай краме
Загадчык аддзелу гандлю Пінскага мясакамбіната паведаміў, што часам “мармуровую” ялавічыну можна сустрэць у фірмовых крамах прадпрыемства. Прычым каштуе яна як звычайная ялавічына — ад 19 да 22 тысяч рублёў. Праўда, набыць далікатэс можна толькі выпадкова, калі на мясакамбінат трапіць бычок ад дробнага фермера.
У Беларусі ніхто не спецыялізуецца на вырошчванні мяснога рагатага быдла, гадуюць толькі малочных рагуляў. А іхнае мяса ніжэйшай якасці.
Мармуровая ялавічына — далікатэс, які атрымоўваюць ад маладняка буйнога рагатага быдла мясных пародаў. Яго вырошчваюць па спецыяльных тэхналогіях. Напрыклад, у Японіі кошт за кілаграм элітнага мяса можа сягаць да 500 долараў, у краінах Еўрасаюзу — 40-50 еўра.