У Пінску можна замовіць даведку пра судзімасць праз Інтэрнэт

Каб справа ў атрыманні даведкі рухалася хутчэй, аддзел па міграцыі Пінскага ГАУС раіць сваім кліентам заходзіць на сайт абласнога Упраўлення ўнутраных спраў.  Там можна проста запоўніць адпаведную форму і адправіць заяву на выдачу даведкі. Калі даведка будзе падрыхтавана, на e-mail заяўніка прыйдзе паведамленне.

На сайце ёсць тэлефоны супрацоўнікаў, адказных за падрыхтоўку даведак. Часам такую даведку патрабуюць па месцы працы, калі яна звязана з матэрыяльнай адказнасццю работніка.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск