У Пінску надрукавалі "палескі радавод" Андрэя Макарэвіча
Пабачыў свет чарговы нумар часопіса “Гістарычная брама”, які цяпер выдаецца на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэту ў Пінску.
Яго “цвіком” стаў артыкул “Палескі радавод рок-музыкі Андрэя Макарэвіча”.
Нагадаем, дзед вядомага расійскага рок-музыканта і тэлевядучага Рыгор Андрэевіч Макарэвіч нарадзіўся ў 1886 годзе ў вёсцы Паўлавічы цяперашняга Бярозаўскага раёна. У часе Першай сусветнай вайны сям’я выехала ў Расію, у бежанства. Рыгор Макарэвіч жыў у Маскве, у яго нарадзіўся сын Вадзім (бацька Андрэя Макарэвіча), які стаў вядомым архітэктарам.