У Пінску нарадзілася 27 дзяцей ад ВІЧ-інфікаваных маці

З моманту выяўлення небяспечнай інфекцыі ў Пінску нарадзілася 27 дзяцей ад ВІЧ-інфікаваных маці, паведамляе Пінскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Па дадзеных лекараў 21 дзіцяці ВІЧ-інфекцыя не перадалася і яны зняты з дыспансэрнага ўліку. Двум дзеткам пастаўлены дыягназ ВІЧ, яшчэ чатыром праводзяцца лабараторныя даследванні.