У Пінску нядбайныя бацькі будуць адпрацоўваць свае прагулы

Нядбайныя бацькі, якія прагулялі прапанаваную дзяржавай працу, будуць у якасці пакарання месці вуліцы. Такое рашэнне прыняў Пінскі гарвыканкам.  У вольны ад асноўнай працы час яны будуць займацца прыборкай лесапаркавых зон горада, стыхійных сметнікаў. Наглядаць за адпрацоўкай прагулаў будуць міліцыянты.

На сённяшні дзень у Пінску на ўліку стаіць 161 чалавек, у якіх дзяржава ўзяла дзетак на ўтрыманне. 155 з іх працаўладкаваныя.