У Пінску паболела хворых на рак

Спецыялісты адзначаюць у Пінску рост колькасці хворых на рак. Сёлета за першае паўгоддзе паказчык гэтай смяротнай хваробы ў горадзе склаў 182,8 на 100 тысяч чалавек насельніцтва. Летась, за аналагічны перыяд было зафіксавана 153,4 чалавека на 100 тысяч насельніцтва. Агулам у пінскім анкалагічным дыспансеры на ўліку стаяць больш за 4 тысячы пінчукоў, хворых на рак. Асноўнымі падставамі развіцця раку медыкі лічаць дрэнную экалогію, шкодныя звычкі і нерацыянальнае харчаванне.