У Пінску пабудуюць першы дзіцячы садок за 10 гадоў
Упершыню за 10 гадоў у Пінску пабудуюць новы дзіцячы садок. Апошні дзіцячы садок быў здадзены ў жніўні 1998 г. Бацькам даводзіцца шукаць месцы ў дашкольных установах па ўсім горадзе. Ужо некалькі гадоў у Пінску існуе чарга на запіс у садкі. Таму Пінскі гарвыканкам прыняў рашэнне збудаваць новую ўстанову на 170 месцаў. Мяркуецца, што гэта прынамсі зменшыць вастрыню праблемы.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск